МІНСК, 20 лют — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей запрашае падлеткаў узяць удзел у тэарэтыка-практычным курсе "OK, Google, я ў музеі!", паведамілі Sputnik у прэс-службе ўстановы.
Аўтары праграмы, лабараторыя адукацыі"Нерэус", абяцаюць пазнаёміць навучэнцаў з асновамі класічнага і прынцыпамі сучаснага мастацтва.
"Курс актуалізуе зацікаўленасць тэмай мастацтва і прапануе прымерыць на сябе ролю аўтара праз практыку ў адным з самых даступных відаў сучаснага мастацтва — мабільнай фатаграфіі", — патлумачылі ў музеі.
На базе Нацыянальнага мастацкага музея пройдзе шэсць заняткаў па тры гадзіны. Удзельнікаў абяцаюць навучыць "адчуваць" колер і "бачыць" музыку на карціне, гаварыць пра мастацкія творы і паспрабаваць сябе у розных жанрах.
Акрамя таго, навучэнцам раскажуць, што агульнага паміж партрэтамі Кацярыны II і аватаркамі ў сацсетках, нацюрмортамі і фотаздымкамі ежы ў Instagram, карцінамі Айвазоўскага і сучаснымі Travel-фота.
Выкладчыкамі на курсе стануць мастацтвазнаўца Сафія Садоўская і фатограф Ягор Вайноў. Заняткі будуць праходзіць кожную суботу з 24 лютага па 31 сакавіка.