Радыё

Нісцюк: нам трэба навучыцца рабіць свае акумулятары для электрамабіляў

Выканаўчы дырэктар асацыяцыі "Аднаўляльная энергетыка" Уладзімір Нісцюк распавёў на радыё Sputnik Беларусь аб беларускіх перспектывах вытворчасці і выкарыстання электрамабіляў.
Sputnik
Нистюк: нам надо научиться делать свои аккумуляторы для электромобилей

Электрамабіль перастаў быць фантастычнай з'явай ужо больш за дзесяць гадоў таму. Першы беларускі электрамабіль быў прадстаўлены публіцы ў жніўні 2017 года на палігоне Нацыянальнай акадэміі навук. Электробусы вытворчасці "Белкамунмаш" на ўсю моц калясяць па сталічных гарадскіх маршрутах. Аднак усё гэта зусім не азначае, што ўжо заўтра мы ўсе можам перасесці на электрамабілі.

"Трэба жыць у рэаліях сённяшняга дня. Сёння паўтара мільярда жыхароў Зямнога шара не маюць доступу да электраэнергіі — ні для асвятлення, ні для абагрэву. Для развіцця электрамабіляў ёсць некалькі складнікаў: магутная энергасістэма краіны, у якой жыве кіроўца электрамабіля, дастаткова высокія даходы насельніцтва, развітая навукова-тэхнічная сфера для стварэння эфектыўнай інфраструктуры абслугоўвання", — лічыць Нісцюк.

На думку суразмоўцы, на сённяшні дзень можна ўпэўнена заявіць аб стварэнні незалежнай і магутнай энергасістэмы Беларусі, асабліва напярэдадні ўводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі ў 2019 годзе. Растуць і даходы насельніцтва, беларусы перасаджваюцца ў электрамабілі. Навукова-тэхнічны патэнцыял Беларусі можа дазволіць выпуск часткі камплектуючых для серыйнага аўтамабіля ў нашай краіне.

"Беларускі кантэнт у электракары можа складаць не менш за 50%. Адзінае, чаго мы пакуль не навучыліся рабіць, і цяжка сказаць, калі навучымся, гэта акумулюючыя сістэмы. Пакуль мы купляем іх у Кітаі, там найбольш прасунутыя сістэмы. Таму, калі казаць пра хуткасць гэтага працэсу, у нас у рэспубліцы пакуль гэтая тэма развівацца не будзе", — мяркуе Нісцюк.

Гутарку з выканаўчым дырэктарам асацыяцыі "Аднаўляльная энергетыка" Уладзімірам Нісцюком слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.