З панядзелка карыстальнікі Яндэкс.Навігатара могуць акунуцца ў атмасферу папулярнай анлайн-стратэгіі World of Tanks — прылажэнне "навучылі" размаўляць голасам Машкова, і ў якасці выявы аўтамабіля можна выкарыстоўваць мадэлі танкаў.
"Гэта падарунак Яндэкса і World of Tanks прыхільнікам гульні да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь", — распавялі Sputnik распрацоўшчыкі.
Можна выкарыстоўваць пяць відаў папулярных танкаў: два савецкіх — Т-34-85, ІС-3, брытанскі "Чэрчыль", M41 Walker Bulldog з ЗША і французскі AMX 50 B. Таксама галасавыя падказкі навігатара дапоўнілі рознымі гукамі з гульні.
Уладзімір Машкоў спецыяльна для прылажэння агучыў больш за 120 слоў і фраз. Прыхільнікі "танчыкаў" адразу пазнаюць каманды, агучаныя голасам кінаакцёра.