МІНСК, 21 лют – Sputnik. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Дню абаронцаў Айчыны, пройдуць у гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" 24 лютага, паведамляецца на сайце комплексу.
У праграме мерапрыемства маштабныя ваенна-гістарычныя рэканструкцыі з удзелам баявой тэхнікі тых часоў. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу таксама пройдуць паказальныя выступленні Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь з дэманстрацыяй розных узораў сучаснай ваеннай тэхнікі, а на цэнтральнай сцэне адбудзецца выступленне Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл.
Наведвальнікаў чакаюць некалькі інтэрактыўных зон: кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у гістарычнай віктарыне,пастраляць з пнеўматыкі, паспрабаваць самастойна сабраць і разабраць зброю і паўдзельнічаць у іншых майстар-класах. Самых актыўных ўдзельнікаў абяцаюць узнагародзіць дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Для маленькіх гасцей будзе працаваць дзіцячы пакой і адбудзецца інтэрактыўнае шоў.
Падрабязней з праграмай мерапрыемства можна азнаёміцца на сайце "Лініі Сталіна".
Дзе: Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" (31 км трасы Р28 (Мінск-Маладзечна), у 20 км ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі).
Калі: 24 лютага з 11:00.
Кошт квіткоў: да 23 лютага (уключна): дарослы –15 рублёў, дзіцячы – 7 рублёў. Купля квіткоў на сайце 24 лютага і ў касах комплексу: дарослы – 17 рублёў, дзіцячы – 7 рублёў. Дзецям да 6 гадоў уваход вольны.