Расійская фігурыстка Загітава ўстанавіла новы рэкорд на Алімпіядзе

Гэта другі сусветны рэкорд ад расійскіх фігурыстак – першы крыху раней усталявала Яўгенія Мядзведзева.
Sputnik

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Расійскія фігурысткі ўсталявалі два сусветныя рэкорды на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане.

Спачатку Яўгенія Мядзведзева бліскуча выступіла ў адзіночным катанні і пабіла ўласны сусветны рэкорд, набраўшы 81,61 бала, а ўжо праз некалькі хвілін яе новы рэкорд быў пераадолены калегай па камандзе Алінай Загітавай, якая атрымала ад суддзяў 82,92 бала і стала новай сусветнай рэкардсменкай.

Яўгенія Мядзведзева і Аліна Загітава займаюць першае і другое месцы адпаведна пасля кароткай праграмы на алімпійскім турніры на Гульнях 2018 у Пхенчхане. Іх шанцы на алімпійскае золата ацэньваюць вельмі высока. Трэцяе месца займае канадка Кейтлін Османд (78,87).