Еўрапейцы не лічаць Расію часткай Еўропы

Палякі, у адрозненне ад жыхароў старых еўрапейскіх дзяржаў, схільныя лічыць Расію еўрапейскай краінай.
Sputnik

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага ў верасні ў еўрапейскіх дзяржавах, большасць апытаных не лічаць Расію часткай Еўропы.

У ходзе аналітычнага даследавання навукоўцы атрымалі наступныя лічбы: большая частка французаў (65%), 46% немцаў і больш за палову брытанцаў (52%) не лічаць Расію Еўропай.

Аднак у Польшчы значная частка рэспандэнтаў — больш за тры чвэрці (77%) — упэўненая, што Расія ўсё ж з'яўляецца часткай Еўропы.

Усяго ў апытанні прынялі ўдзел 3228 рэспандэнтаў ва ўзросце старэй за 18 гадоў з:

  • Францыі: 807;
  • Германіі: 803;
  • Вялікабрытаніі: 802;
  • Польшчы: 816.

Паводле дадзеных сацыёлагаў, менавіта жыхары старых еўрапейскіх краін не бачаць у Расіі члена еўрапейскай сям'і дзяржаў. Пры гэтым людзі старэйшага ўзросту (35+), а таксама людзі з высокім узроўнем адукацыі часцей усё ж лічаць Расію часткай Еўропы.

Опрос IFOP //Sputnik.Мнения

Палітолаг Яўген Прэйгерман лічыць, што падобныя вынікі сацапытання можна растлумачыць тым, што еўрапейская моладзь успрымае Еўропу як палітычны праект.

"Старэйшае пакаленне заспела тыя часы, калі яшчэ не было Еўрасаюза. Бо геаграфічна Еўропа наогул распасціраецца да Уральскіх гор", — адзначыў эксперт.

Пры гэтым Яўген Прэйгерман падкрэсліў, што еўрапейская моладзь жыве ва ўмовах Еўрасаюза, у якога выразна пазначаная мяжа.

Ён таксама растлумачыў, чаму палякі выказалі адрознае ад іншых еўрапейцаў меркаванне.

"Польшча геаграфічна нашмат бліжэй да Расіі, таму, напэўна, тут успрыманне Расіі праз геаграфію мацней, чым у Заходняй Еўропе", — дадаў Прэйгерман.

"Неабходна памятаць аб дзеючым Шэнгенскім пагадненні, якое дазваляе бесперашкодна перамяшчацца па ўсім ЕС, чаго няма з Расіяй", — рэзюмаваў палітолаг.

Апытанне было праведзена для Sputnik News найстарэйшай у Францыі кампаніяй IFop, якая займаецца апытаннямі грамадскай думкі, з 20 па 27 верасня 2017 году ў Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Польшчы. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва па полу, узросту, геаграфіі.

Максімальная памылка выбаркі для дадзеных у цэлым па краіне складае +/- 3,1% пры давернай верагоднасці 95%.

Даведка аб праекце Sputnik.Меркаванні

Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.