Абаронцаў айчыны бясплатна пусцяць у мінскі заапарк 23 лютага

Установа не ўпершыню праводзіць падобную акцыю; будуць рады бачыць і ваеннаслужачых-жанчын.
Sputnik

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Усіх мужчын з ваеннымі білетамі ў Дзень абаронцаў Айчыны ў сталічны заапарк будуць пускаць бясплатна, паведамілі Sputnik ва ўстанове.

Вольны ўваход пры прад'яўленні ваеннага білета ў святочны дзень будзе прымеркаваны да акцыі "Людзям у пагонах". Усіх гасцей запрашаюць пабываць у экзатарыуме, а таксама на выставах "Акварыум" і "Дзіўны свет тэрарыума".

"23 лютага можна наведаць заапарк бясплатна па прад'яўленні ваеннага білета. Будзем рады бачыць і жанчын-ваеннаслужачых", — удакладнілі ініцыятары акцыі.

На дзяцей і наведвальнікаў без ваеннага білета акцыйныя прапанова не распаўсюджваецца. Дарэчы, установа не ўпершыню праводзіць падобную акцыю напярэдадні мужчынскага свята.

На дадзены момант у калекцыі мінскага заапарка каля 450 відаў жывёл (больш за дзве тысячы асобін), сярод якіх ёсць і рэдкія экзатычныя, занесеныя ў Міжнародную Чырвоную кнігу.