Мульцік пра гербы беларускіх гарадоў знялі на "Беларусьфільме"

Праект распрацаваны сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
Sputnik

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Кінастудыя "Беларусьфільм" сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай раскажуць гісторыю ўзнікнення гербаў беларускіх гарадоў у цыкле анімацыйных фільмаў "Аповесць мінулых гадоў", паведамілі Sputnik стваральнікі праекта.

Мульцік пра гербы беларускіх гарадоў знялі на "Беларусьфільме"

Гледачы пазнаёмяцца з легендамі, старадаўнімі паданнямі, важнымі гістарычнымі падзеямі, а таксама роляй кожнага горада ў гісторыі дзяржавы. Асобны фільм прысвечаны беларускім гербу і флагу.

Над гісторыяй 36 гарадоў, сярод якіх Мінск, Гродна, Магілёў, Полацк, Шклоў і Ліда, на "Беларусьфільме" працавалі некалікі гадоў. Аўтарства ідэі належыць Ігару Волчэку.