Беларускія біятланісткі сталі алімпійскімі чэмпіёнкамі ў эстафеце

Апошняй з беларусак ішла Дар'я Домрачава, спартсменка выкарыстала толькі два дадатковыя патроны.
Sputnik

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Біятланісткі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава выйгралі золата ў эстафеце на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане.

Жаночая эстафетная гонка адбылася ў чацвер, 22 лютага. Усе беларускія спартсменкі выдатна справіліся са сваімі этапамі — ніхто не сышоў на штрафныя кругі.

Надежда Скардино на стрельбе в женской Олимпиаде

Скардзіна выкарыстала толькі два дадатковыя патроны на стойцы. Крыўко прамахнулася толькі адзін раз. Алімбекавай спатрэбіліся два дадатковыя патроны на лёжцы і адзін на стойцы.

Дар'я Домрачава ідэальна справілася з першай агнявой мяжой. На другой ёй спатрэбіліся яшчэ два патроны, каб закрыць усе мішэні.

У цэлым усім удзельніцам алімпійскай эстафеты было цяжка сёння на агнявых рубяжах: гонка праходзіла пры моцным ветры, а таксама ішоў снег. Многія прамахваліся, але беларускі змаглі справіцца і прынесці золата Беларусі.