Безгаловую Афрадыту знайшлі пры будаўніцтве метро ў Грэцыі

Метро ў Салоніках пачалі будаваць у 2006 годзе, аднак працы зацягнуліся з-за вялікай колькасці археалагічных знаходак.
Sputnik

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Старажытную статую Афрадыты знайшлі будаўнікі метро ў горадзе Салонікі, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік кампаніі "Атыка метро" Яніс Мілопулас.

"Апошняя з 300 тысяч знаходак. Магчыма, адзін з самых узрушаючых вынікаў археалагічных раскопак у метро Салонікаў", — напісаў Мілопулас.

Ён таксама адзначыў, што статуя была знойдзена на будоўлі станцыі "Агіас Софіас".

Падрабязнасці выяўлення старажытнай скульптуры не паведамляюцца. На пятніцу запланаваная прэс-канферэнцыя "І старажытнасці, і метро", на якой спецыялісты кампаніі і работнікі ўпраўлення старажытнасцяў горада раскажуць пра знаходкі пры пракладцы метро.

Метро ў Салоніках пачалі будаваць у 2006 годзе, аднак працы зацягнуліся з-за вялікай колькасці археалагічных знаходак.