Подыум ператварылі ў аперацыйную, дзе пад яркімі лямпамі нараджаліся дзіўныя вобразы. Настолькі дзіўныя вобразы маглі выйсці толькі з-пад "скальпеля" дызайнера Алесандра Мікеле, які параўнаў сваю працу з працай хірурга: "рэзка, зборка і эксперыментаванне на аперацыйным стале". Дарэчы, запрашэнне на паказ было выканана ў выглядзе таймера, які нагадвае старыя картрыдж для гульнявой прыстаўкі, з папярэджаннем аб "дарослым" складзе калекцыі.
Акрамя галоў-сумак на паказе дэманстраваліся дзіцяняты драконаў. Не абыйшлося і без рэінкарнацыі змеі Gucci.
Новая калекцыя Gucci мае шмат самых розных дэталяў: махры, карункавыя калготкі, люракс, "анімэшныя" акуляры, ugly красоўкі са стразамі, балаклавы.
Тыя, хто сочаць за моднымі трэндамі, напэўна ўжо бачылі вязаныя балаклавы на паказах Тыдня моды ў Нью-Ёрку. А вось хусткі, якія вярнуліся на подыумы ў сезоне 2017-2018, Алесандра Мікеле прапануе завязваць па-руску, па-стараверскі. Напэўна "добра пашытыя" ім трэнды ў новай калекцыі Gucci мы яшчэ ўбачым у працах іншых дызайнераў.