Энцыклапедыю музеяў устаноў адукацыі выдадуць у Беларусі

Зараз фарміруецца банк дадзеных з інфармацыяй аб усіх музеях.
Sputnik

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Энцаклапедыю музеяў адукацыйных устаноў плануецца падрыхтаваць у Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінадукацыі.

Рабіць абрадавыя лялькі навучаць у Нацыянальным гістарычным музеі

На дадзены момент ва ўстановах адукацыі Беларусі працуе больш за 1400 музеяў розных накірункаў, у тым ліку 230 — ваенна-гістарычнага профілю.

Па словах кансультанта ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларысы Емяльянчык, зараз фарміруецца банк дадзеных гэтых музеяў. Адказным за выкананне працы прызначаны Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.