Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на суботу 24 лютага

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, уначы з пятніцы на суботу тэмпература паветра на Віцебшчыне апусціцца да -29°С.
Sputnik

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі быў абвешчаны на суботу 24 лютага ў Віцебскай вобласці з-за ўзмацнення маразоў, паведамілі Sputnik у пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Пахаладанне прыйшло ў рэспубліку ў сярэдзіне тыдня, па прагнозах сіноптыкаў марознае надвор'е захаваецца ў краіне як мінімум да пачатку сакавіка.

"У начныя і ранішнія гадзіны 24 лютага на значнай частцы тэрыторыі Віцебскай вобласці мінімальная тэмпература паветра панізіцца да —25.. —29°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама ўдакладнілі, што з-за ўзмацнення маразоў у вобласці аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца у выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную небяспеку, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.

Як раней паведамляў Sputnik, ноччу 23 лютага ў Беларусі быў усталяваны тэмпературны рэкорд: у Докшыцах слупкі тэрмометраў апусціліся да адзнакі —28,9°С.