Відэа

Беларускі прадзюсар зрабіў парадыйны кавер на Аляксеева

Прадзюсар Аляксандр Слуцкі змяніў тэкст песні Forever і прысвяціў сваю версію кампазіцыі адбору на "Еўрабачанне" ад Беларусі. Глядзіце відэа з пацешнай кавер-версіяй песні Forever Мікіты Аляксеева на Sputnik.
Sputnik

Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне 2018" прайшоў у Мінску 16 лютага. Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы пераможцам быў абвешчаны ўкраінскі поп-артыст Alekseev з песняй Forever.

Пакуль карыстальнікі сацыяльных сетак і журналісты актыўна абмяркоўваюць шанцы Аляксеева на конкурсе ў Лісабоне, на яго песню пачалі з'яўляцца першыя кавер-версіі. Так, прадзюсар праектаў Napoli і Alen Hit Аляксандр Слуцкі зрабіў сваю версію песні.

Музыку Слуцкі пакінуў арыгінальную, а тэкст перапісаў "пад сябе" — пра адбор на "Еўрабачанне". Іранічнасць кавер-версіі падмацаваная і знешнім выглядам прадзюсара — ён апрануўся ў электрагірлянды і тым самым спарадыраваў нумар Аляксеева на фінале адбору.