Рэжысёр "Зорных войнаў" абвясціў дату пачатку здымак дзевятага эпізоду

Праца над сцэнаром будучай карціны была скончана ў лютым.
Sputnik

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Рэжысёр культавай сагі "Зорныя войны" Джэй Джэй Абрамс распавёў, што здымкі дзевятага эпізоду карціны пачнуцца ўжо ў ліпені бягучага года, паведамляюць сусветныя СМІ.

Амерыканец адзначыў, што наяўнасць сцэнара для яго вельмі шмат значыць.

Ролі ў дзевятым эпізодзе выканае ўвесь асноўны склад зорак з мінулых частак фільма. У новых "Зорных войнах" з'явяцца Адам Драйвер, Дэйзі Рыдлі, Оскар Айзек, Джон Баега і іншыя.

Нагадаем, карціна "Зорныя вайны. Эпізод VIII. Апошнія джэдаі" стартавала ў пракаце ў снежні 2017 года. Менш чым за месяц зборы карціны перавысілі мільярд долараў, у выніку чаго фільм трапіў у спіс найбольш касавых карцін.

Нягледзячы на вялікія лічбы, "Апошнія джэдаі" сталі менш паспяховымі, у параўнанні з першай работай Абрамса над сагай — эпізодам "Абуджэнне сілы", які па ўсім свеце зарабіў больш за два мільярды долараў.

Дзевятая частка "Зорных войнаў" з'явіцца на вялікіх экранах у 2019 годзе.