Да вясны далёка: ноччу 26 лютага ў Беларусі будзе да -28°С

Днём прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, у некаторых раёнах пройдзе снег.
Sputnik

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Тэмпература паветра ў начны час 26 лютага ў асобных раёнах Беларусі апусціцца да —28°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У панядзелак днём будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах, па інфармацыі сіноптыкаў, пройдзе снег.

Уначы ў панядзелак тэмпература паветра складзе ад —17 да —23°С, пры праясненнях да —28°С. Па паўднёвым захадзе прагназуецца ад —13 да —16°С. Днём пацяплее: тэмпература па рэспубліцы складзе ад —9 да —15°С.

Сіноптыкі абяцаюць, што маразы захаваюцца на тэрыторыі Беларусі і 27 лютага. У начны і ранішні час пры праясненнях мінімальная тэмпература паветра можа ўпасці да —29°С.