МІНСК, 26 лют — Sputnik. Грыва нечакана вырасла ў немаладой 18-гадовай ільвіцы Брыджыт, якая жыве ў заапарку штата Аклахома (ЗША), паведамляецца на старонцы заапарка ў сацсетцы Fecebook.
Пакуль што спецыялісты не могуць растлумачыць гэты выпадак. Іншых мужчынскіх прыкмет у жывёлы няма. Ільвіца-"трансгендэр" была старанна абследаваная, у яе ўзятыя пробы крыві на аналіз. Вынік хочуць параўнаць з ўзорамі, узятымі ў бліжэйшых сваякоў жывёлы, што жывуць у тым жа заапарку. Як адзначаюць ветэрынары, сястра львіцы, якой столькі ж гадоў, выглядае па-ранейшаму.
Па словах супрацоўнікаў заапарка, грыва не дастаўляе нязручнасцяў ільвіцы, бачных праблем з самаадчуваннем яна таксама не адчувае.