Рака ў Паўночнай Асеціі афарбавалася ў аранжавы колер

Мясцовыя жыхары заўважылі змяненне колеру вады ў рацэ Ардон у Паўночнай Асеціі і звярнуліся да эколагаў.
Sputnik

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Ярка-аранжавы колер, у які раптам афарбавалася вада рака Ардон у Паўночнай Асеціі, насцярожыў мясцовых жыхароў.

Прадстаўнікі міністэрства прыроды, якія прыбылі пасля інфармацыі аб незвычайнай з'яве на месца, узялі пробы вады. Вынікаў аналізаў пакуль няма.

Па словах экспертаў, прычынай незвычайнага колеру маглі стаць гліна і іржа, якія трапілі ў раку з грунтавымі водамі з закінутай шахты, якая размяшчаецца непадалёк.

У Мінпрыроды запэўнілі, што ў вадзе няма ніякіх хімічных элементаў і афарбоўванне вады хутчэй за ўсё не ўяўляе ніякай пагрозы для рачной фауны.

"Праз скальныя пароды сталі выцякаць змывы гліны, іржавых труб, дзе няма ніякіх хімічных элементаў. У дадзены момант гэтая ўцечка спыненая. Сітуацыя застаецца пад кантролем Мізурскай адміністрацыі", — адзначылі ў ведамстве.

Высновы пра тое, ідзе гаворка аб экалагічнай катастрофе ці не, спецыялісты абяцаюць зрабіць пасля атрымання вынікаў аналізаў вады.