Квіткі на Еўрапейскія гульні 2019 павінны паступіць у продаж летам

Афіцыйным білетным аператарам Еўрагульняў-2019 стала кампанія Ticketpro. Плануецца прадаць не менш за 800 тысяч білетаў.
Sputnik

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Квіткі на II Еўрапейскія гульні павінны паступіць у продаж летам гэтага года, заявіў дырэктар кампаніі Ticketpro Кірыл Сушчынскі.

У панядзелак Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года падпісала пагадненне з білетным аператарам.

Са зніжкамі для турыстаў: у Мінску пачалі прадаваць "Карту госця"

"Квіткі паступяць у продаж, як толькі будзе ўзгоднена праграма мерапрыемстваў і спаборніцтваў сумесна з МАК і ЕАК. Як толькі ўсе фармальнасці будуць вырашаны, квіткі паступяць у продаж, але гэта павінна здарыцца не пазней, чым за год да Еўрагульняў", — заявіў Сушчынскі ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка Дырэкцыі Еўрагульняў-2019 Анатоль Котаў адзначыў, што ў продаж паступяць каля 800 тысяч квіткоў. "Натуральна гэтая лічба будзе ўдакладняцца, змяняцца. Але менш яна дакладна не будзе", — сказаў ён.

Заместитель директора Дирекции II Евроигр Анатолий Котов (слева) и директор компании "Тикетпро" Кирилл Сущинский

Котаў дадаў, што арганізатары зацікаўленыя прадаць як мага больш білетаў. "Гэта значыць, што павінны быць даступныя кошты, умовы продажу. Агульныя планы — за год да Еўрагульняў мы павінны стартаваць з продажам квіткоў. Такая практыка падобных мерапрыемстваў, але на самой справе гэта яшчэ не вельмі загадзя", — растлумачыў ён.

ЕАК: Еўрагульні ў Мінску будуць лепшымі, чым у Баку

Пры рэалізацыі білетаў, па словах Сушчынскага, будзе ўлічвацца вопыт продажу білетаў на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра і Пхенчхан, а таксама на Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. "Гэты вопыт мы злучым з беларускім рэаліямі і створым нейкі прадукт, які будзе зручны і для замежных балельшчыкаў і для беларусаў", — сказаў Сушчынскі.

Кошт квіткоў для беларускіх і замежных заўзятараў, звярнуў увагу Котаў, будзе аднолькавы. Намеснік кіраўніка дырэкцыі дадаў, што рэалізацыяй білетаў за мяжой зоймуцца мясцовыя білетныя аператары, якія будуць прызначаныя нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі.

Акрамя таго, квіткі будуць выраблены на спецыяльнай паперы з вялікай колькасцю ступеняў абароны, каб пазбегнуць выпадкаў падробкі. "Гэтае пытанне мы вельмі сур'ёзна прапрацуем", — сказаў Котаў.

У Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года пройдуць ІІ Еўрапейскія гульні. У праграме спаборніцтваў 15 відаў спорту.