Самалёт з беларускімі алімпійцамі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 27 лютага.
З Пхенчхана ў Беларусь вярнуліся каманды па біятлоне, канькабежным спорце, лыжных гонках, гарналыжным спорце, а таксама медыцынская і адміністрацыйная групы.
Актыўней за іншых заўзятары сустракалі алімпійскіх чэмпіёнак Дар'ю Домрачаву, Ірыну Крыўко, Дынару Алімбекаву і Надзею Скардзіна, якія заваявалі золата ў эстафетнай гонцы.
Чыноўнікі ад спорту падрыхтавалі для беларускай залатой чацвёркі велізарныя букеты ружаў.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў Беларусь вярнулася першая група спартсменаў і трэнераў, у тым ліку алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова.
Закрыццё Алімпійскіх гульняў адбылося 25 лютага. У медальным заліку Беларусь заняла 15-е месца — тры ўзнагароды (два золата і адно срэбра).