Ролю жанчын у развіцці навукі абмяркуюць на канферэнцыі ў БДУ

На базе ўніверсітэта пройдзе міжнародны форум з удзелам навукоўцаў з трох краін.
Sputnik

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Каля 300 навукоўцаў з 48 універсітэтаў і навуковых інстытутаў Беларусі, Расіі і Казахстана прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі "Жанчыны-навукоўцы Беларусі і Казахстана", якая пройдзе ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе навучальнай установы.

Плануецца, што ўдзельнікі будуць працаваць па трох напрамках — гуманітарныя, прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі. Акрамя таго, будзе арганізаваная спецыяльная секцыя для студэнтаў.

Асноўнай тэмай усіх выступленняў стане ўнёсак жанчын у развіццё навукі. Арганізатары мерапрыемтсва ўпэўненыя, што падчас форума будуць абмяркоўвацца адукацыйныя і навуковыя праекты.

"Вынікам канферэнцыі стане актуалізацыя праблемы ролі жанчын у навуцы, дэманстрацыя значнасці навуковых прац у рэалізацыі задач сацыяльнага развіцця дзяржаў, вывучэнне і выкарыстанне вопыту іншых краін і народаў у адукацыйнай і навуковай дзейнасці", — дадалі ў прэс-службе.

Разам з БДУ ў арганізацыі буйнога міжнароднага форума прымаюць удзел Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л. М. Гумілёва ў Астане пры падтрымцы Амбасады Казахстана ў Беларусі.