МІНСК, 28 лют – Sputnik. Чарговая серыя мультфільма пра правілы бяспекі з’явілася на афіцыйным YouTube-канале МНС.
У новай серыі "Чароўная кніга: Першасныя сродкі пажаратушэння" Воўк падарожнічаў на машыне часу, а Бабёр, Птушачка і Заяц былі персанажамі з мінулага. У гэтай серыі Воўк, які звычайна трапляе ў розныя небяспечныя сітуацыі, упершыню не ствараў праблемы, а выпраўляў чужыя памылкі.
Другі сезон мультсерыяла "Чароўная кніга" стартаваў у пачатку 2018 года. Гэты мультсерыял створаны для навучання дзяцей правілам бяспекі. У яго з моманту з’яўлення ўжо мноства праглядаў і станоўчых каментараў.
Усе актуальныя серыі можна ўбачыць на YouTube-канале МНС. Ратавальнікі заклікаюць глядзець і абмяркоўваць мультфільм разам з дзецьмі, а таксама дзяліцца відэа ў сацыяльных сетках.