Выстава Уладзіміра Слабодчыкава адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

На выставе прадстаўлена звыш за 60 скультурных твораў з калекцыі Уладзіміра Слабодчыкава і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Sputnik

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Выстава Уладзіміра Слабодчыкава "Сублімацыя формы" адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у панядзелак.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга і рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, якія павіншавалі мастака з адкрыццём выставы.

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга, скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў (злева направа)

Выстава "Сублімацыя формы" – рэтраспектыўная. На ёй прадстаўлена звыш за 60 скультурных твораў з калекцыі Уладзіміра Слабодчыкава і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Сублімацыя формы – гэта ў першую чаргу спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці. Для Слабодчыкава адчуванні, пачуцці, ідэі пераносяцца ў застылую форму, у спынены вобраз, жэст.

Наведвальнікі выставы "Сублімацыя формы"

Працуючы над сваімі творамі, Уладзімір Слабодчыкаў падбірае неабходную пластычную мову.

Хлопчык на адкрыцці выставы

Ён імкнецца паказаць шматграннасць аб’екта, яго здольнасць увасабляць не канкрэтнае, а абстрактнае або шматвобразнае паняцце.

"Мадонна" (бронза, 1990 г.)

Аднім з цэнтральных лейтматываў твораў Слабодчыкава з’яўляецца Чалавек як філасофская катэгорыя. Уладзімір Слабодчыкаў распрацаваў сваю ўласную пазнавальную мову скульптуры. Яго творы заўсёды маюць выразны сілуэт.

Скульптура, прысвечаная Марку Шагалу

Уладзімір Слабодчыкаў – скульптар, які стаў вядомы ў беларускім мастацтве ў пачатку 1970-х і працуе ўжо больш за 40 гадоў. Слабодчыкаў займаецца вельмі разнастайнымі відамі і жанрамі скульптуры – ад нацыянальна-арыентаваных пошукаў да фармальных эксперыментаў. Дыяпазон яго праектаў вельмі шырокі: ад камернай пластыкі да маштабных манументальных помнікаў на радзіме і за мяжой.

З 1975 г. Слабодчыкаў працуе выкладчыкам, з 1989 г. – узначальвае кафедру скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1983 г. – член Беларускага саюза мастакоў (у 1988–1989 і 2005–2008 узначальваў секцыю скульптуры). У 2011 годзе ўдастоены звання "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь". Прафесар Слабодчыкаў з’яўляецца Ганаровым членам Расійскай акадэміі мастацтваў і членам Каралеўскага таварыства брытанскіх скульптараў.