Графіку Сальвадора Далі з прыватнай калекцыі прадставілі ў Мінску

Арыгінальныя працы ілюструюць юбілейны выпуск "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры.
Sputnik

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Сто арыгінальных графічных прац Сальвадора Далі з прыватнай італьянскай калекцыі прадставілі ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.

Гравюры ілюструюць паэму Дантэ Аліг'еры "Боская камедыя": яны былі створаны да святкавання 700-годдзя паэта і пабачылі свет у 1960 годзе. На стварэнне 3,5 тысяч дошак, якія былі знішчаныя адразу ж пасля публікацыі ксілаграфій, спатрэбілася каля пяці гадоў. Далі старанна кантраляваў працэс стварэння пласцін, асабіста правяраў і зацвярджаў кожную.

Графику Сальвадора Дали из частной итальянской коллекции представили в Минске

Падчас стварэння серыі італьянская грамадскасць была абураная тым, што вялікага італьянскага паэта будзе ілюстраваць іспанскі мастак. Тады ўрад адклікаў свой заказ, але Далі працягнуў тварыць і намаляваў поўны цыкл ілюстрацый.

Пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі назваў прадстаўленую экспазіцыю дзіўным спалучэннем творчасці двух геніяў і адзначыў, што прадстаўленыя работы лічацца лепшымі графічнымі творамі Далі і лепшымі ілюстрацыямі бессмяротнай кнігі Дантэ.

Асаблівую каштоўнасць мае тытульны ліст да твора, на якім ў 1965 годзе Далі пакінуў аўтограф і малюнак шарыкавай асадкай.

Графику Сальвадора Дали представили в Минске

Па словах куратара Вольгі Кліп, унікальнасць выставы заключаецца ў тым, што ўсе працы сабраны разам: гледачы могуць убачыць усё ад першай да сотай гравюры.

"Сёння мы маем магчымасць назіраць вяршыню творчасці Далі. Я думаю, што ён захапляўся геніем Дантэ, таму не мог не заўважыць і не пагадзіцца з вялікай працай, якую здзейсніў гэты паэт на 700 гадоў раней. Дзякуючы гэтым ілюстрацыям мы фактычна можам чытаць Боскую камедыю", — падкрэсліла яна.

Разам з унікальнай экспазіцыяй у музеі прапануюць адукацыйную праграму: госці могуць даведацца аб спадчыне Дантэ, пачытаць "Боскую камедыю", а таксама паглядзець фільмы і паслухаць лекцыі па інтэрпрэтацыі знакамітай кнігі ў іншых відах мастацтва.

Графику Сальвадора Дали показали в Минске

"Боская камедыя" — апошні і самы яркі твор Дантэ, у якім ён праявіў сябе не толькі як вялікі паэт Сярэднявечча, але і як першы паэт эпохі Адраджэння.