Выйшаў тысячны сюжэт часопіса "Ералаш"

Галоўную ролю ў юбілейнай серыі, якая атрымала назву "Бяздомны сябар", сыграў Мацвей Новікаў, вядомы па фільме "Нялюбасць".
Sputnik

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Выйшаў тысячны сюжэт папулярнага дзіцячага гумарыстычнага кіначасопіса "Ералаш", відэа пакуль даступна толькі ў інтэрнэце.

Па сюжэце юбілейнай гісторыі з назвай "Бяздомны сябар" хлопчык ратуе бяздомнага шчанюка, але затым абставіны складваюцца такім чынам, што школьнік раптам перастае быць героем.

У новай серыі зняўся Мацвей Новікаў, які раней сыграў у карціне Андрэя Звягінцава "Нялюбасць".

"Ералаш" выходзіць на экраны 44 гады. Увесь гэты час яго мастацкім кіраўніком быў Барыс Грачэўскі. Афіцыйным "днём нараджэння" тэлечасопіса лічыцца 3 красавіка. Тысячны сюжэт рэжысёр назваў каласальна круглай датай.

"Гэты тысячны сюжэт, гэта не выпадковасць нейкая, гэта сапраўды велізарная праца, старанная праца. Мы вельмі любім сваіх гледачоў, і дзяцей, і дарослых, і тых, хто вырас. І гэта шчасце, што нават маленькія дзеці мяне ў твар ведаюць, падбягаюць: "Дзядзька, мы ведаем, вы — Ералаш!" У гэтым ёсць цуд нейкі, што ў нас усё атрымліваецца, і можна ганарыцца ", — сказаў Грачэўскі.