Сублімацыя формы — гэта ў першую чаргу спроба пазбавіць форму матэрыяльнасці. Уладзімір Слабодчыкаў пераносіць свае ідэі і пачуцці ў застылую форму. Адной з цэнтральных тэмаў творчасці Слабодчыкава з’яўляецца Чалавек як філасофская катэгорыя. Яго скульптуры лёгка пазнавальныя і маюць выразны сілуэт. Галоўнай адметнасцю творчасці Уладзіміра Слабодчыкава з'яўляецца яго здольнасць увасабляць не канкрэтнае, а абстрактнае або шматвобразнае паняцце.
Уладзімір Слабодчыкаў – скульптар, які стаў вядомы ў беларускім мастацтве ў пачатку 1970-х і працуе ўжо больш за 40 гадоў. Ён займаецца вельмі разнастайнымі відамі і жанрамі скульптуры: ад камернай пластыкі да маштабных манументальных помнікаў на радзіме і за мяжой.
Выставу можна наведаць у Нацыянальным мастацкім музеі да 25 сакавіка.