МІНСК, 2 сак — Sputnik. Беларуская чыгунка прызначыла на "доўгія" сакавіцкія выхадныя дадатковыя цягнікі па Беларусі, паведамілі Sputnik у чацвер у ААТ.
Згодна з пастановай Саўміна працоўны дзень 9 сакавіка быў перанесены на 3 сакавіка, дзякуючы гэтаму на наступным тыдні беларусаў чакаюць "доўгія" выхадныя — адпачываць грамадзяне будуць з 8 сакавіка, у які святкуецца Міжнародны жаночы дзень, па 11-е ўключна.
"Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній", — паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць у гэтыя дні з Мінска ў абласныя цэнтры і буйныя гарады рэспублікі. Усяго прызначана 26 новых рэйсаў, саставы пачнуць хадзіць ужо з другой паловы дня серады 7 сакавіка.
У прэс-службе таксама паведамілі, што грамадзяне інфармацыю аб пашыраным раскладзе і кошце квіткоў могуць паглядзець на сайце БЧ.
Як раней паведамляў Sputnik, на сакавіцкія святы БЧ таксама прызначыла дадатковыя цягнікі ў міжнародных зносінах — у Расію, Львоў і Вільнюс.