Вечар беларускага раманса пройдзе ў Вялікім тэатры

Арганізатары абяцаюць прадставіць сапраўдныя перліны беларускага класічнага раманса.
Sputnik

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Вечар беларускага раманса пройдзе на Камернай сцэне Вялікага тэатра оперы і балета 21 сакавіка, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

Вядучыя салісткі Дзяржаўнага балета Грузіі выступяць у Мінску

Аўтар праекта канцэртмайстар Ірына Целяпнёва ўключыла ў праграму сапрыўдныя перліны беларускага класічнага раманса.

Госці пачуюць музыкуДзмітрыя Лукаса, Яўгена Цікоцкага, Рыгора Пукста, Аляксандра Друкта, Анатолія Багатырова, Аляксея Туранкова, Уладзіміра Алоўнікава, Дзмітрыя Смольскага, Ігара Лучанка, Леаніда Захлеўнага.

"Гэта глыбінная музыка, якая павінна знаходзіць сваё месца на тэатральных афішах і ў канцэртных залах. Самае галоўнае для мяне ў гэтым вечары — абудзіць у людзях эмоцыю — жывую, сапраўдную, непасрэдную. Бо дзеля гэтага публіка і ходзіць на канцэрты", — падкрэсліла яна.

На сцэне Вялікага тэатра ў гэты дзень выступяць народныя артысты Беларусі Уладзімір Пятроў, Сяргей Франкоўскі, заслужаныя артысты рэспублікі Тамара Глаголева, Алена Шведава і многія іншыя зоркі беларускай сцэны.