Некалькі машын камунальных службаў зрабілі некалькі кругоў па плошчы ў Адэсе вакол металічнага слупа, на якім замацаваная рэклама вядомай сеткі фаст-фуда.
Паліцэйскія спрабавалі рэгуляваць рух на плошчы ў той час, калі там працавалі камунальнікі. Аднак некаторыя вадзіцелі ўсё ж прымудраліся "пратачыцца" паміж снегаўборачнымі машынамі.
Незвычайныя кадры набіраюць папулярнасць у інтэрнэце. У каментарах пад відэа некаторыя радуюцца, што камунальнікі своечасова выязджаюць на расчыстку дарог, іншыя адзначылі, што пасля такога нядрэнна было б арганізаваць на плошчы кругавы рух.