Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі ў сакавіцкія святы

Работа прыёмных аддзяленняў, траўмапунктаў, паліклінік, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі ў выхадныя і святочныя дні будзе ўзмоцнена.
Sputnik

МІНСК, 3 сак — Sputnik. На час сакавіцкіх святаў зменены графік работы бальніц і паліклінік, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Згодна са змененым графікам, 3 і 10 сакавіка бальніцы будуць працаваць па графіку суботы, а непасрэдна ў дзень свята 8 сакавіка — як у выхадны дзень. 9 сакавіка ва ўстановах працоўны дзень, а 11-га — выхадны.

Праца ў паліклініках, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях, на станцыях пералівання крыві і ў аптэках у суботу 3 сакавіка будзе праводзіцца па графіку працоўнага дня, 8 сакавіка — па графіку святочнага, 9 і 10 сакавіка — суботняга, а 11 сакавіка — выхаднога дня.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла, што праца прыёмных аддзяленняў, траўмапунктаў, паліклінік, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі ў выхадныя і святочныя дні будзе ўзмацнена: арганізаваны адміністрацыйныя дзяжурствы з ліку кіруючага саставу ва ўпраўленнях аховы здароўя аблвыканкамаў, камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, падпарадкаваных арганізацыях аховы здароўя і на даму.