МІНСК, 3 сак — Sputnik. Стала вядомая спецыяльная праграма XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М.@rt.контакт", які традыцыйна пройдзе ў Магілёве.
Як паведамілі Sputnik у Магілёўскім абласным драматычным тэатры, распачнецца форум спектаклем "Ліпень". На гэты ж дзень запланаваная традыцыйная сустрэча з журналістамі, а таксама адкрыццё персанальнай выставы магілёўскага фатографа Ігара Галавачова.
У рамках спецыяльнай праграмы маладыя артысты прымуць удзел у майстар-класах ад Генадзя Трасцянецкага і Ларысы Шурынавай.
Акрамя таго, у Майстэрні маладой рэжысуры рэжысёр Каміль Хусаінаў разам з магілёўскімі акцёрамі напрацягу тыдня будзе рыхтавацца эскіз спектакля па апавяданні Васіля Быкава "Жоўты пясочак".
Больш падрабязна са спецыяльнай праграмай можна пазнаёміцца тут.