Хітрыць дазваляецца: прэм'ера ў Гомелі верне ў тэатр моладзь

У абласным драматычным тэатры прэм'ера - мінскі рэжысёр Сяргей Кавальчык паставіў камедыю пра каханне, каб трохі павучыць гледача.
Sputnik

ГОМЕЛЬ, 4 сак — Sputnik. Матэрыялам для спектакля паслужыў створаны больш за чатыры стагоддзі таму твор вялікага іспанскага драматурга і камедыёграфа Лопе дэ Вега "Вынаходлівая закаханая". Гэта смешная і адначасова кранальная гісторыя пра жанчыне, якая кахае: яна вырашыла сама ліквідаваць перашкоды на шляху да свайго шчасця.

На гомельской сцене премьера – захватывающая комедия об отношениях мужчин и женщин

П'еса перанесена на сцэну практычна без купюр і рэдагавання. Паставіць яе на гомельскай сцэне ўзяўся сталічны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей Кавальчык.

Сергей Ковальчик на прогоне спектакля "Изобретательная влюбленная"

"Тэкст Лопе дэ Вега настолькі добры сам па сабе, што яго сцэнічнае ўвасабленне не мае патрэбы ў модных інсталяцыях. Таксама акцёрам досыць чуць аўтара, разумець яго іронію", — адзначае рэжысёр.

Творчы прынцып Кавальчыка — ніколі не выбіраць п'есу проста таму, што яна яму падабаецца. Заўсёды сваю задуму трэба суадносіць з магчымасцямі трупы.

"П'еса вельмі добра легла на гомельскіх акцёраў. У ролі Лусінда я адразу ўбачыў Юрыя Марціновіча, а ў ролі капітана Бернарда — Уладзіслава Карака", — прызнаецца Кавальчык.

К молодой красотке Фенисе сватается старик Бернардо – в ролях Анастасия Задорина и Владислав Карако

З першых секунд прыкоўвае ўвагу жаночы дуэт — маці Беліса і дачка Феніса (ролі выконваюць Яўгенія Канькова і Анастасія Задорына). На першы погляд, набожныя манашкі, а варта было скінуць плашчы, так апынуліся досыць тэмпераментнымі. Так-так, Лопе дэ Вега з ХVII стагоддзя нам нагадвае: "любовь зла…", "любові ўсе ўзросты пакорлівыя" і іншыя вялікія ісціны.

Под длинными плащами с капюшонами кипят страсти

"Мы шукалі п'есу, на якую пойдзе глядач, асабліва моладзь. Хацелася не толькі зарабіць, але і трохі павыхоўваць, прымусіць пасмяяцца над сабой. А такіх момантаў у Лопе дэ Вега дастаткова", — усміхаецца рэжысёр.

У гэтым плане Кавальчык тысячу разоў мае рацыю. Бо хіба сёння ўзроставыя мужчыны не спакушаюць нявопытных дзяўчат? Ці, наадварот, вопытныя жанчыны не ставяць сеткі маладым хлопцам? А як усё дрэнна можа скончыцца паміж закаханымі з-за недаказанасці або плётак навакольных?

Спектакль не претендует на историческую точность, обстановка и костюмы указывают на то, что история о любви вневременная

Пытанняў маса, адказаў яшчэ больш. На што здольны чалавек дзеля кахання? Іспанскі класік намякае, што дзеля яго можна і схітраваць. Пагадзіцца з ім ці паспрачацца, вырашайце самі, але перш за ўсё зазірніце ў тэатр: прэм'ерныя паказы запланаваны на 4, 8 і 24 сакавіка.