Радыё

Паўлаў пра "Форму вады": трэба было паказаць няшчасце ўсіх меншасцяў адразу

Філосаф, культуролаг, кінакрытык Аляксандр Паўлаў распавёў Sputnik, чаму фільм "Форма вады" Гільерма дэль Тора стаў бяспройгрышным варыянтам на атрыманне кінапрэміі "Оскар".
Sputnik

Тое, што фільм мексіканскага рэжысёра Гільерма дэль Тора "Форма вады" атрымаў цалкам заслужаны "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм", ні для каго не стала сюрпрызам, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik філосаф, культуролаг, кінакрытык, загадчык сектара сацыяльнай філасофіі Інстытута філасофіі РАН Аляксандр Паўлаў. Таксама цалкам прадказальным апынуўся і "Оскар" самому рэжысёру.

Бліскучыя зоркі кіно на "Оскар-2018"

"Гэты фільм, як гэта ні дзіўна, пад якім бы соўсам яго ні падавалі, суперпаліткарэктны, там усё гэта прагаворваецца на раз", — адзначыў кінакрытык.

Гільерма дэль Тора, на думку суразмоўцы, цалкам можа быць цікавым рэжысёрам і здымаць фільмы без аглядкі на грамадскую думку, але цяперашні фільм ён здымаў для таго, каб нарэшце атрымаць доўгачаканую ўзнагароду. Кінакрытык таксама падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, што трэба паказаць у фільме, каб прысваенне "Оскара" стала падзеяй гарантаванай.

"Трэба ўзяць усе магчымыя меншасці і паказаць, наколькі яны былі няшчасныя. Мы бачым складаную культурна-палітычную сітуацыю ў ЗША ў 1963 годзе. Тады цяжка жылося жанчынам. Прычым прыбіральшчыцы, нямой, белай, у якой праблема з асабістым жыццём. Таксама мы бачым чарнаскурую жанчыну, якую дома трэціруе муж. Мы бачым гомасэксуальныя меншасці. Да гэтага трэба дадаць Іхтыяндра — нейкую сімвалічную меншасць. І вось гэтыя ўсе меншасці прыгнятаюцца белым гетэрасексуальным сямейным прафесіяналам, які проста сумленна выконвае сваю працу", — распавёў кінакрытык.

Фрагмент гутаркі з кінакрытыкам Аляксандрам Паўлавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.