МІНСК, 6 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, перадае карэспандэнт Sputnik у аўторак.
Разам са славутымі гімнасткамі, алімпійскімі чэмпіёнкамі Алінай Кабаевой і Марынай Лобач, старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Аленай Скрыпель і мэрам Мінска Андрэем Шорцам кіраўнік дзяржавы перарэзаў сімвалічную стужку ў фае цэнтра. Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка ўручыў сімвалічны ключ ад цэнтра беларускім гімнасткам.
Указ аб будаўніцтве цэнтра кіраўнік дзяржавы падпісаў у кастрычніку 2015 года. Цэнтр размяшчаецца ў чатырохпавярховым будынку агульнай плошчай 14 870 квадратных метраў, у ім ёсць чатыры гімнастычных дывана для трэніровак нацыянальнай і зборнай каманд. Адна з залаў абсталяваная трыбунамі на 340 пасадачных месцаў. Акрамя гэтага ў цэнтры ёсць чатыры залы для заняткаў па харэаграфіі, медыцынскі блок з 2 кабінамі для масажу і абсталяваным памяшканнем для фізіопрацедураў, басейн, гасцявы блок для пражывання спартсменаў.
Падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 года цэнтр будзе выкарыстаны як гімнастычная трэніровачная база.
Нацыянальная каманда Беларусі па мастацкай гімнастыцы самастойна выступае на міжнароднай арэне з 1993 года.