Стала вядома, калі пачнуцца здымкі шостага "Тэрмінатара"

Новая частка стане трылогіяй у працяг фільма "Тэрмінатар-2: Судны дзень".
Sputnik

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Акцёр і былы губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнэгер распавёў, калі пачнуцца здымкі новай часткі фільма "Тэрмінатар", піша Express.

"Форма вады" заваявала "Оскар" у катэгорыі "Лепшы фільм"

Паведамляецца, што пачатак здымак прызначаны на чэрвень 2018 года, а завяршэнне — на кастрычнік. Сам Шварцэнэгер прызнаўся, што з нецярпеннем чакае гэтай падзеі.

"З нецярпеннем чакаю свайго вяртання ў якасці мадэлі T-800", — сказаў ён.

Акцёр дадаў, што яму не церпіцца папрацаваць з рэжысёрам Цімам Мілерам, а таксама з Джэймсам Кэмеранам, які будзе кантраляваць працэс здымак.

Таксама вядома, што новы "Тэрмінатар" стане трылогіяй у працяг фільма "Тэрмінатар-2: Судны дзень". Ролю Сары Конар зноў сыграе Лінда Хэмілтан.

Культавы фільм "Тэрмінатар" выйшаў у пракат 26 кастрычніка 1984 года. Пры сціплым бюджэце шматразова акупіўся: зборы ў свеце склалі 42 мільёны долараў. Дзякуючы фільму слова "тэрмінатар" ператварылася ў намінальнае, а фраза Арнольда Шварцэнэгера "I'll be back" увайшла ў лік самых вядомых кінацытат.