Вершы Максіма Багдановіча пераклалі на іспанскую мову

На літаратурным вечары ў гонар класіка беларускай літаратуры ў дар амбасадзе таксама перадалі карціну гомельскага мастака Сяргея Радчанка.
Sputnik
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе прэзентавалі ў Іспаніі, пра гэта Sputnik паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.
Паэзію Багдановіча на іспанскай у Мадрыдзе прадставілі Макей і Латушка
Прэзентацыя зборніка "Згукі маёй Бацькаўшчыны" ў перакладзе на іспанскую мову адбылася падчас літаратурнага вечара, прысвечанага творчасці Максіма Багдановіча, які быў арганізаваны прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Іспаніі. У ганаровым консульстве Беларусі, які знаходзіцца ў горадзе Алікантэ, прагучалі знакамітыя вершы беларускага паэта, такія як "Слуцкія ткачыхі", "Зорка Венера", "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы" і іншыя.
У паэтычным вечары прынялі ўдзел дыпламаты, беларусы, якія жывуць у Іспаніі, а таксама мясцовыя жыхары. На мерапрыемстве ў дар амбасадзе перадалі карціну гомельскага мастака Сяргея Радчанка.
Зборнік "Згукі маёй Бацькаўшчыны" ў перакладзе на іспанскую мову быў выдадзены пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і амбасады Беларусі.