Выставы, сустрэчы і майстар-клас: Мастацкі музей запрашае на выхадныя

Для аматараў мастацтва і творчасці ў музеі падрыхтавалі многа цікавых мерапрыемстваў.
Sputnik

МІНСК, 7 сак — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей прапануе правесці вялікія выхадныя ў атмасферы творчасці і ладзіць адразу некалькі мерапрыемстваў на сакавіцкія святы, расказалі Sputnik арганізатары.

Выстава Уладзіміра Слабодчыкава адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі

8 сакавіка пачынае працаваць новы выставычны праект "Тэрыторыя зямных надзей", дзе можна будзе убачыць творы традыцыйнага карэйскага жывапісу Мінхва. Акрамя світкаў у экспазіцыі Мастацкага музея ў гэты дзень можна будзе убачыць нацюрморты беларускіх мастачак Валерыяны Жолтак і Ядзвігі Раздзялоўскай.

У гэты ж дзень адзбудзецца сустрэча  з мастаком Аляксандрам Ксяндзовым, які прапануе паразмаўляць пра жаночую прыгажосць і яе ўвасабленне.

9 сакавіка ў прастранстве выставы "Тэрыторыя зямных надзей" адбудзецца майстар-клас, прысвечаны традыцыйнаму карэйскаму мастацтву адбітка малюнкаў. Госці навучацца маляваць тыгра, які спрадвеку лічыцца абаронцам ад злых духаў, і карпа, які па карэйсскай традыцыі сімвалізуе пажаданні шчасця і крэпкай сям'і.

Акрамя таго, у музеі пройдзе сустрэча з аўтарамі выставы керамікі і графікі Тамарай і Уладзімірам Васюк. Яны раскажуць пра розныя тэхнікі работы з керамікай, мастацкую мову і пластыку візуальных вобразаў. Гэтая сустрэча паўторыцца 10 сакавіка.

У музеі нагадалі, што незалежна ад дня і часу, наведвальнікі змогуць пашукаць душэўны спакой у межах арт-праекта Relax і пазнаёміцца з вытанчаным адчуванне формы Уладзіміра Слабочыкава.