Радыё

Вайцюшкевіч: канцэрт "Вясновы дзень" для жанчын будзе ўтульным і кранальным

Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч распавёў радыё Sputnik Беларусь аб традыцыйным канцэрце з нагоды Міжнароднага жаночага дню, які разам са сваім гуртом WZ-Orkiestra згуляе 7 сакавіка ў Мінску.
Sputnik

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra традыцыйна запрашаюць усіх сваіх прыхільнікаў і, у асаблівасці, жанчын, на канцэрт у гонар Міжнароднага жаночага дню. Такі святочны "падарунак" артыст ладзіць ужо 15 гадоў запар. Па словах Вайцюшкевіча, у гэты раз праграма выступлення будзе адрознівацца ад звычайнай.

"Плануецца, што канцэрт будзе больш музычным, чым звычайна. Будуць нейкія лірычныя моманты, сола фартэпіяна, гітары, якія сімвалізуюць сабой сустрэчу вясны. Будзе пара прэм'ер, таксама будуць старыя песні, якія даўным-даўно не выконваліся, напрыклад," Вясновы дзень " або "Гаспадыня", абедзве на вершы Рыгора Барадуліна. Запрашаю ўсіх — будзе, як звычайна, утульны, кранальны канцэрт: ад слёз да смеху", — распавёў Вайцюшкевіч.

Святочны канцэрт пад назвай "Вясновы дзень" пройдзе 7 сакавіка ў мінскім Доме культуры імя І.Шарко на вуліцы Уральскай. Пачатак у 19:00.

Гутарку са Зміцерам Вайцюшкевічам слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.