Відэа

"Прыгожы забег" прайшоў у Мінску

Міжнародны жаночы дзень мінчанкі і жыхаркі іншых гарадоў Беларусі адзначылі ўдзелам у маштабным спартыўным мерапрыемстве.
Sputnik

"Прыгожы забег" з удзелам прыгожай паловы чалавецтва па цэнтральных вуліцах Мінска 8 Сакавіка праводзіцца трэці год запар.

Нягледзячы на не надта камфортнае надвор'е — у беларускай сталіцы ішоў мокры снег, у забегу прынялі ўдзел больш за 3,5 тысячы прадстаўніц прыгожага полу.

Пераможцы і прызёры жаночага забегу супраць гвалту Beauty Run вызначаныя ў Мінску. Удзельніцы мерапрыемства беглі на дыстанцыі 2 км і 5 км.

Лепшы час на дыстанцыі 2 кіламетры паказала Таццяна Шабанава з Бабруйска, яна пераадолела яе за 6 хвілін 23,94 секунды, другой і трэцяй фінішавалі мінчанкі Святлана Курганская і Ганна Лятун.

У забегу на 5 кіламетраў першай стала мінчанка Кацярына Карняенка з Мінску — яе час крыху менш за 17 хвілін, другой стала Марына Даманцэвіч з Наваполацку, трэцяй — мінчанка Святлана Коўган.