Ці атрымаецца выратаваць беларускі кінематограф? Разбіраемся з прадзюсарам

У Беларусі тэма кіно цёмная і зыбкая, як і характэрныя для нашых земляў непраходныя лясы і бясконцыя балоты. Каб трохі разабрацца ва ўсіх нюансах, карэспандэнт Sputnik паразмаўляў з намеснікам некамерцыйнай арганізацыі і прадзюсарам "Майстэрні сацыяльнага кіно" Кастусём Вараб’ём.
Sputnik

Вакол беларускага кінематографа больш пытанняў, чым адказаў. Людзі, далёкія ад кіно, задаюцца пытаннем: а ці ёсць наогул беларускае кіно? Тыя, хто "у тэме", не могуць зразумець, калі ўжо пачнуць здымаць добрыя пракатныя карціны. Маладыя кінематаграфісты не ведаюць, дзе ўзяць грошай, у каго прасіць дапамогі і як наогул заставацца жыць у краіне і пры гэтым займацца любімай справай: здымаць фільмы.

У канцы мінулага года Міністэрства культуры прапанавала праект указа "Аб мерах па стымуляванні развіцця кінематаграфіі", які выклікаў вялікі рэзананс сярод беларускіх кінематаграфістаў. І да гэтага часу спрэчкі вядуцца, абмеркаванне працягваецца, але балота па-ранейшаму зацягвае. Беларусы працягваюць хадзіць у кінатэатры і глядзець на амерыканскіх супергерояў, расійскіх (гэта значыць савецкіх) спартсменаў і брытанскіх прэм'ер-міністраў. А што ў нас? А ў нас зноў пытанні!

О проблемах белорусского кинематографа

І раз пра нас мала чаго станоўчага можна сказаць, паглядзім на іншых. Які вопыт у іншых краін у пытаннях фінансавання і падтрымкі кінематографа?

Об опыте других стран

Суразмоўца Sputnik згадаў фонды. Што з сябе ўяўляюць фонды кіно, адкуль у іх бяруцца грошы і хто можа іх адтуль узяць?

О фондах

Але і тут ёсць падводныя камяні. Стварыць свой фонд — добра. А калі браць грошы з сусветных фондаў? Тут і ўзнікаюць складанасці.

О мировых фондах

У лютым міністр культуры Юрый Бондар апісаў сітуацыю, якая склалася вакол беларускага кінематографа. Мы папрасілі Канстанціна Вараб'я пракаментаваць некалькі яго тэзісаў.

Юрый Бондар: "У грамадстве сфармавана няправільнае ўяўленне аб сучасным беларускім кіно: чарнуха, знятая за тры капейкі на лічбавую камеру".

Хто

Юрый Бондар: "Першае, што выклікае рэзкае непрыманне, — нездаровы інфармацыйны фон вакол беларускага кіно. Моду ў айчынным кінематографе дыктуюць не прадзюсары і кінакрытыкі, а заўсёднікі сацыяльных сетак".

Об информационном поле вокруг "Беларусьфильма"

Міністр выказаўся і з нагоды міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", арганізатары якога ў нейкім плане, паводле яго слоў, спрыялі зрушэнню акцэнтаў ва ўяўленнях пра беларускае кіно.

О кинофестивле "Лістапад"
"Майстэрня сацыяльнага кіно" і ў прыватнасці Канстанцін Варабей сталі ініцыятарамі пачатку абмеркавання праекта ўказа. Адбыўся круглы стол з удзелам незалежных кінематаграфістаў, прадстаўнікоў Міністэрства культуры і кінакрытыкаў, пасля якога абмеркаванне праекта працягнулі. Сёння нам застаецца толькі спадзявацца, што ўказ прымуць са зменамі, якія задаволяць ўсе бакі.