НСК, 9 сак — Sputnik. Відэа, якое гурт "Ленінград" з Сяргеем Шнуравым і беларускім комікам Вадзімам Галыгіным выпусцілі напярэдадні Міжнароднага жаночага дню, выклікала неадназначныя рэакцыі ў гледачоў.
У кліпе шмат стэрыатыпаў — букеты, гарэлка, селядзец і астатняя атрыбутыка, закліканая падкрэсліць святочны характар 8 сакавіка ў календары.
На відэа ў якасці кіраўніка хору можна лёгка пазнаць Анатоля Ярмоленку, якога ў канцы кліпа чакае незайздросная доля.
У аркестры спяваюць вядомыя беларускія свецкія львіцы накшталт Ларысы Грыбалёвай і Наталі Рашэ, затое Ганна Бонд адмовілася ад удзелу ў здымках. У сацыяльных сетках ідзе актыўнае абмеркаванне скандальнага відэа.
Рэжысёрам скандальнага відэа стаў Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, які вядомы сваімі працамі для беларускага рэпера Макса Каржа.
Дарэчы, увесь кліп героі ці спяваюць на беларускай мове ці размаўляюць звыклай многім "трасянкай". Для таго каб сэнс быў зразумелы і фанатам "Ленінграда" у Расіі, адмыслова прадугледжаныя субтытры на рускай мове.