МІНСК, 12 сак — Sputnik. "Яндэкс. Браўзэр" навучыўся абараняць сваіх карыстальнікаў ад схаванага майнінга крыптавалют, паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе кампаніі.
Першую версію абароны ад схаванага майнінга распрацоўшчыкі стварылі яшчэ ў лістападзе мінулага года, аднак з панядзелка яна ўзмоцнена. Цяпер абноўленыя браўзэры ад "Яндэкса" будуць абараняць ад большай колькасці скрыптоў.
Некаторыя ўладальнікі ставяць такія скрыпты на свае сайты — яны дазваляюць таемна выкарыстоўваць вылічальныя рэсурсы наведвальнікаў для здабычы крыптавалют. Тэарэтычна, "захопліваць" так можна да 100% вылічальных магутнасцяў чужога камп'ютара.
"Яндекс.Браузер" будзе аўтаматычна знаходзіць такія скрыпты і блакаваць іх — такім чынам, "схаванага майнінга" ў карыстальнікаў адбывацца не будзе.
Распавялі ў кампаніі і пра тое, як можна западозрыць выкарыстанне вашага камп'ютара ў схаваным майнінге — пры дапамозе дыспетчара задач падчас прагляду сайтаў. Калі нагрузка рэзка ўзрастае — вы маглі стаць ахвярай адмысловага скрыпту. Тады аўтаматычна пачне "спецаперацыю" і браўзэр.
Пасля блакавання шкоднасных скрыптоў "Яндекс.Браузер" дазволіць праглядаць сайты — уся інфармацыя на іх будзе адлюстроўвацца карэктна.