МІНСК, 13 сак – Sputnik. Кніга дырэктара мемарыяльнага комплексу "Хатынь" А. Г. Зельскага, якая прысвечана 75-годдзю трагедыі вёскі Хатынь, выйшла ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі.
Кніга выдаденая на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. У ёй змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з XVI стагоддзя. У кнізе распавядаецца пра трагедыю Хатыні і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, а таксама гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай вёскі.
Хатынь была знішчана 22 сакавіка 1943 года. Нацысты спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Мемарыяльны комплекс "Хатынь" для ўсяго свету з’яўляецца сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікая Айчынанай вайне.