Тэхналогія блокчэйн і дэцэнтралізаванасць крыптавалют выклікае як захапленні, так і асцярогі і ў радавых карыстальнікаў, і ў фінансавых акул. Некаторыя лічаць, што магчымасць практычна любога чалавека на планеце стварыць сваю электронную грашовую адзінку можа безнадзейна падарваць існуючую ў свеце сістэму банкаўскіх і фінансавых узаемаадносін.
"Гэта проста тэхналогія, якая сёння мае такі выгляд, а заўтра іншы. Чаго хаваць, для бягучай сусветнай эканамічнай сістэмы гэта з'ява балючая. Вось сімбіёз сістэм цалкам мае права на існаванне ў будучыні. Мне здаецца, будзе нейкая спроба падладзіцца пад гэтыя рэаліі з пазіцыі нацыянальных эканомік. Гэтыя сусветныя дэцэнтралізаваныя валюты — адна з частак пашырэння і глабалізацыі свету, знішчэння межаў. Будзе мяняцца і сусветная эканоміка, і эканоміка асобных краін", — лічыць Лаўрыненка.
Сяргей Лаўрыненка з'яўляецца адным са стваральнікаў беларускай крыптавалюты з гістарычнай назвай "Талер", якая была прадстаўлена шырокай грамадскасці восенню 2017 года. Аднак у пачатку 2018 года Лаўрыненка выйшаў са складу "бацькоў-заснавальнікаў" праекта, матывуючы сваё рашэнне жаданнем займацца больш глабальнымі праектамі, звязанымі з развіццём тэхналогій крыптавалют.
Гутарку з IT-мэнэджарам Сяргеем Лаўрыненка слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.