IOWA прадставілі новы кліп, зняты на вулкане Тэйдэ

У кліпе не ўжываецца аніякай камп’ютарнай графікі ці спецэфектаў – толькі сапраўдныя пейзажы і прыгажосць некранутай прыроды.
Sputnik

МІНСК, 13 сак – Sputnik. Кліп на новы трэк IOWA "Падай" апублікаваны на афіцыйнай старонцы гурта на YouTube.

Гурт IOWA не толькі адпачываў на Тэнэрыфе: неўзабаве музыкі прадставілі зняты там кліп. У ім не ўжываецца аніякай камп’ютарнай графікі ці спецэфектаў – толькі сапраўдныя пейзажы і прыгажосць некранутай прыроды. 

"Дыска-племя IOWA сустракае вясну на вулкане!" – адзначана ў апісанні відэа. 

Аўтарам відэа стаў аператар і рэжысёр Іван Траяноўскі, які раней зняў вяселле ўдзельнікаў гурта. Новы кліп, сцвярджаецца ў апісанні, — пра сапраўднае каханне і моцнае сяброўства.

Гурт IOWA — выхадцы з Магілёва, гучна заявілі пра сябе ў 2012 годзе з песняй "Мама". Затым былі "Улыбайся", "Маршрутка" і незабыўная "Бьет бит", кліп на якую сабраў 76 мільёнаў праглядаў на YouTube, а таксама "Плохо танцевать".