Мікалай Растоў, Уладзімір Іскрэмас, Шэленберг, Ілля Абломаў — што аб'ядноўвае гэтых персанажаў? Гэтыя і многія іншыя ролі ўвасобіў у кіно любімы многімі пакаленнямі гледачоў Алег Табакоў. А колькі таленавітых роляў было сыграна ў тэатры!
У фотастужцы Sputnik — і кадры з жыцця Алега Табакова. Акцёр двойчы быў жанаты. Першай яго жонкай была акторка Людміла Крылова, іх сын Антон Табакоў — вядомы расійскі акцёр і бізнесмен. З другой жонкай — акторкай Марынай Зудзінай — Табакоў выхоўваў сына Паўла і дачку Марыю.
Вялікі акцёр пайшоў з жыцця 12 сакавіка 2018 года, пакінуўшы нам свой голас (бо памятаеце, колькі ім агучана мультфільмаў?) і свою велізарную кінаспадчыну.
1 / 22
Артыст Маскоўскага тэатра "Сучаснік" Алег Табакоў у ролі Алега ў п'есе В. Розава "У пошуках радасці".
© Sputnik / Михаил Озерский
/ 2 / 22
Кадр з кінафільма "Людзі на мосце". 1960 г. Кінастудыя "Масфільм". Рэжысёр Аляксандр Зархы. У ролі Віктара Булыгіна - артыст Алег Табакоў.
© Sputnik / Родькин
/ 3 / 22
Алег Табакоў, французская актрыса Жэнеўева Паж і Алег Яфрэмаў на IV Міжнародным кінафестывалі ў Маскве, 1965 год.
© Sputnik / Михаил Озерский
/ 4 / 22
Алег Табакоў з першай жонкай актрысай Людмілай Крыловай, 1964 год.
© Sputnik / Мирослав Муразов
/ 5 / 22
Артыст Алег Табакоў у ролі загадчыцы буфетам Клаўдзіі Іванаўны ў сатырычнай фантазіі В. Аксёнава "Заўсёды ў продажы" ў пастаноўцы Маскоўскага тэатра-студыі "Сучаснік".
© Sputnik / Александр Гладштейн
/ 6 / 22
Алег Табакоў у ролі Мікалая Растова ў фільме-эпапеі рэжысёра С. Бандарчука "Вайна і мір".
© Sputnik
/ 7 / 22
Алег Табакоў (справа) у ролі Іскрэмаса на здымках кінафільма "Гары, гары, мая зорка".
© Sputnik
/ 8 / 22
Алег Табакоў у ролі Віктара Балакірава ў кінастужцы "Выпадак з Палыніным" (рэжысёр Аляксей Сахараў).
© Sputnik
/ 9 / 22
Акцёры Алег Табакоў у ролі Шэленберга (злева) і Мікалай Пракаповіч у ролі Гімлера (справа) у тэлевізійным мастацкім фільме Таццяны Ліёзнавай "Сямнаццаць імгненняў вясны".
© Sputnik
/ 10 / 22
Савецкая і расійская актрыса, рэжысёр, народная артыстка СССР, галоўны рэжысёр тэатра "Сучаснік" Галіна Барысаўна Воўчак і акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР Алег Паўлавіч Табакоў, 1975 год.
© Sputnik / Анатолий Гаранин
/ 11 / 22
Кадр з тэлефільма "Эзоп". Рэжысёр Алег Рабаконь. Эзоп - артыст Аляксандр Калягін, Ксанфа - Алег Табакоў (злева направа). Лентэлефільм, 1981.
© Sputnik
/ 12 / 22
У ролі Абломава ў фільме "Некалькі дзён з жыцця Абломава" паводле рамана Івана Ганчарова, 1979 год.
© Sputnik / В. Барановский
/ 13 / 22
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола, заслужаны артыст РСФСР Алег Янкоўскі (злева) і народны артыст РСФСР Алег Табакоў (справа) у галоўнай ролі ў фільме "Палёты ў сне і на самой справе".
© Sputnik
/ 14 / 22
На здымках фільма "Чужая жонка" па апавяданні Ф. Дастаеўскага. Выканаўцы галоўных роляў - народны артыст РСФСР Алег Табакоў (злева) і акцёр Мікалай Бурляеў (справа). Кінастудыя "Ленфiльм", 1984 год.
© Sputnik / Галина Кмит
/ 15 / 22
Народныя артысты СССР Людміла Гурчанка (справа) і Алег Табакоў (злева).
© Sputnik
/ 16 / 22
Акцёры Алег Табакоў (граф Альмавіва) і Вольга Барнет (ключніца Марселіна) у сцэне са спектакля па п'есе П'ера дэ Бамаршэ "Вар'яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро" (2009) у пастаноўцы тэатра-студыі Алега Табакова.
© Sputnik / Руслан Кривобок
/ 17 / 22
Мастацкі кіраўнік ММТ імя А. П. Чэхава Алег Табакоў з жонкай актрысай Марынай Зудзінай, сынам Паўлам і дачкой Машай перад цырымоніяй святкавання свайго 75-га юбілею, 2010 год.
© Sputnik / Александр Семенов
/ 18 / 22
Апошняя роля ў тэатры: Алег Табакоў у ролі Яўгена Дорна ў сцэне са спектакля "Чайка" з Марынай Зудзінай у ролі Ірыны Аркадзінай у пастаноўцы Канстанціна Багамолава ў Маскоўскім тэатры-студыі пад кіраўніцтвам Алега Табакова.
© Sputnik / Сергей Пятаков
/ 19 / 22
Актрыса Марына Зудзіна, кіраўнік Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава Алег Табакоў, рэстаратар Антон Табакоў з жонкай Анжалікай (злева направа) перад паказам конкурснага фільма рэжысёра Святланы Праскурынай "Да пабачэння, мама" ў рамках XXV Расійскага кінафестывалю "Кінатаўр" у Сочы, 2014 год.
© Sputnik / Екатерина Чеснокова
/ 20 / 22
З жонкай актрысай Марынай Зудзінай і дачкой Марыяй перад пачаткам цырымоніі ўручэння прэміі "Творчае адкрыццё" Алега Янкоўскага ў рамках XVI Адкрытага фестывалю мастацтваў "Чарэшневы лес" у Светланаўскай зале Маскоўскага Міжнароднага Дома Музыкі ў Маскве, 2016 год.
© Sputnik / Илья Питалев
/ 21 / 22
Алег Табакоў з жонкай актрысай Марынай Зудзінай і сынам акцёрам Паўлам Табаковым на адкрыцці выставы "Жыццё як кіно" ў гандлёвым цэнтры ГУМ у Маскве, 2016 год.
© Sputnik / Екатерина Чеснокова
/ 22 / 22
Мастацкі кіраўнік ММАТа імя Чэхава Алег Табакоў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю расійскай кінавытворчасці.
© Sputnik / Роман Галкин
/