Зноў зіма: сіноптыкі абяцаюць рэзкае пахаладанне 16 сакавіка

У бліжэйшыя два дні, па дадзеных беларускіх сіноптыкаў, у рэспубліцы захаваецца адносна цёплае надвор'е.
Sputnik

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Рэзкае пахаладанне чакаецца ў Беларусі ў пятніцу 16 сакавіка — уначы пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі —10°С, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У бліжэйшыя два дні, па дадзеных беларускіх сіноптыкаў, у рэспубліцы захаваецца адносна цёплае надвор'е.

Сіноптыкі: цяпло зноў сыдзе з Беларусі - будуць марозныя выхадныя

Так, у сераду 14 сакавіка на большай частцы рэспублікі пройдзе дождж, месцамі — мокры снег, ноччу магчымыя замаразкі да —3°С, днём тэмпература складзе ад +1 да +7°С, у паўднёва-заходніх рэгіёнах — да +13°С.

У чацвер 15 сакавіка надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць балтыйскі франтальны раздзел, а вецер зменіцца на паўночны: на працягу сутак тэмпература паветра будзе вагацца ад —3 да + 3°С, па поўдні ўсё яшчэ будзе адносна цёпла: +4..+6°С.

Па дадзеных Гідрамета, рэзкае пахаладанне чакаецца ў пятніцу 16 сакавіка, калі на тэрыторыю рэспублікі пачне паступаць халоднае паветра арктычнага паходжання. У гэты дзень пройдзе кароткачасовы снег, ноччу тэмпература паветра апусціцца да —2..-8°С, па поўначы краіны пры праясненнях — да —10°С. Днём таксама будзе марозна — ад —1 да —6°С, трохі цяплей на поўдні краіны — ад 0 да +2°С.