МІНСК, 13 сак — Sputnik. Памятны камень у гонар культурных і палітычных дзеячаў XX стагоддзя братоў Антона і Івана Луцкевічаў быў урачыста адкрыты сёння ў сталічным парку імя Янкі Купалы.
Знак знаходзіцца на месцы, дзе ў канцы XIX стагоддзя на вуліцы Садовай размяшчаліся дамы сям’і Луцкевічаў.
Праект, аўтарства якога належыць Юрыю Градаву, фінансаваў Мінгарвыканакам.