Выстава жывапісу ў тэхніцы пуантыкалор адкрыецца ў гомельскім палацы

Кожная з 50 карцін Івана Саладоўніка, прадстаўленых на выставе, суправаджаецца яго паэтычным творам.
Sputnik

МІНСК, 13 сак – Sputnik. Выстаўка "Вясна і пуантыкалор" мастака і паэта Івана Саладоўніка адкрыецца ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў 16 сакавіка, паведамілі Sputnik у музеі. 

Гукаць вясну запрашае Музей народнай архітэктуры і побыту

"Пуантыкалор" – аўтарскі стыль Івана Саладоўніка. Палотны мастака складаюцца з безлічы каляровых кропак. Кожная з 50 карцін Саладоўніка, прадстаўленых на выставе, суправаджаецца яго паэтычным творам. 

"Усім, хто хоць раз у сваім жыцці шчыра радаваўся, любіў, захапляўся, карціны і неаддзельныя ад іх вершаваныя творы Івана Саладоўніка здадуцца дзіўна блізкімі, знаёмымі, бо мастак малюе тое, што так цяжка перадаць любымі сродкамі выразнасці, — эмоцыі і пачуцці: трапятанне, захапленне, радасць", — адзначылі ў музеі.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў 16:00.

Кошт наведвання выставы ўваходзіць у кошт уваходнага квітка на другі паверх цэнтральнай частцы палаца і складае 3 рублі (дарослы білет) і 2 рублі (ільготны квіток).