Беларус Дзмітрый Лобан выйграў срэбра Паралімпіяды 2018

Гэтая ўзнагарода стала восьмай у скарбонцы зборнай Беларусі, у медальным заліку каманда размяшчаецца на восьмай пазіцыі.
Sputnik

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Беларус Дзмітрый Лобан стаў срэбным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхенчхане ў лыжным спрынце, паведамляе Sputnik.

Больш золата: беларус Юрый Голуб стаў першым у біятлоне на Паралімпіядзе

У фінале на дыстанцыі 1,1 км для спартсменаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата перамогу святкаваў прадстаўнік ЗША Эндру Соул. Другім стаў беларус Дзмітрый Лобан. Дарэчы, пераможца атрымалася вызначыць дзякуючы Фотафінішу. Бронза Паралімпіяды дасталася яшчэ аднаму амерыканцу Даніэлю Кноссену.

Для беларускіх паралімпійцаў гэта другое срэбра Гульняў. Нагадаем, Лобан раней стаў другім у біятлоне на дыстанцыі 7,5 км.

Сёння таксама за медалі Паралімпіяды ў фінале лыжных гонак пазмагаюцца Лідзія Графеева і Святлана Сахоненка.

У медальным заліку Беларусь з 8 узнагародамі (2 золата, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя) займае восьмае месца.